Жонка шэйха Дубая ўцякла ў Еўропу разам з дзецьмі і $40 млн
![Жонка шэйха Дубая ўцякла ў Еўропу разам з дзецьмі і $40 млн](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/haya.png.webp?itok=KEzXV6HT)
Адна з шасці жонак шэйха Дубая і прэм’ер-міністра ААЭ Мухамеда аль-Мактум збегла ад яго ў Еўропу разам з дзецьмі. Таксама жанчына здолела вывесці буйную суму грошай — амаль 40 мільёнаў долараў.
Прынцэса Хая бінт аль-Хусейн спачатку папрасіла прытулак у Нямеччыне. Арабскі прынц патрабаваў выдаць яму жонку, але атрымаў адмову. Пазней прынцэса атрымала прытулак у Вялікабрытаніі і пасялілася ў Лондане.
Крыніцы з атачэння шэйха сцвярджаюць, быццам жанчына мае намер падаць на развод. Яна забрала з сабой 11-гадовую дачку і 7-гадовага сына. Хая бінт аль-Хусейн выйшла замуж у 2004 годзе.
Раней з ААЭ спрабавалі ўцячы дзве дачкі прэм’ер-міністра. Адна з іх, Лаціфа аль-Мактум, зрабіла дзве такія спробы. Абедзве кончыліся няўдала. Яна сцвярджае, што пасля першай спробы яе тры гады трымалі ў зняволенні, а пасля другой прымусова лекавалі псіхіятры, піша meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ.