Палітвязень Ігар Аліневіч з турмы ў Жодзіне трапіў у шпіталь

Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч / spring96.org

Палітвязень Ігар Аліневіч з турмы ў Жодзіне трапіў у шпіталь у Калядзічах, дзе знаходзіцца ўжо тыдзень. Падрабязнасці на дадзены момант невядомыя, піша @stranafund.

У снежні 2021 года актывіст анархічнага руху Аліневіч быў асуджаны на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні "актаў тэрарызму", "незаконным абарачэнні зброі" і "незаконным перасоўванні праз мяжу забароненых рэчываў". Судзілі Ігара Аліневіча разам з іншымі анархістамі-удзельнікамі "партызанскай групы". Іх прызналі вінаватымі ў падпалах будынкаў і аўтатранспарту сілавікоў (ахвяр пры гэтым не было). У жніўні 2022-га Аліневічу ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму. Там ён пратэставаў супраць дзеянняў адміністрацыі з дапамогай галадоўкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі