Журналіста-палітвязня Яўгена Меркіса змяшчалі ў карцар на чацвёра сутак

Яўген Меркіс / belsat.eu
Яўген Меркіс / belsat.eu

Чацвёра сутак правёў у карцары СІЗА №3 гомельскі журналіст і краязнаўца Яўген Меркіс, піша тг-канал "Штодзень".

Так палітвязня пакаралі за тое, што ён нібыта не пагаліўся. Цяпер, як паведамляецца, Меркіс знаходзіцца ў звычайнай камеры, пачуваецца нармальна.

Як распавядала Еўрарадыё, Меркіса затрымалі ў верасні. На яго пачалі крымінальную справу па садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4). Журналісту пагражае ад 2 да 6 гадоў зняволення.

Праваабаронцы прызналі Меркіса палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі