Журналісты Іван Мураўёў і Яўген Меркіс прызнаныя палітвязнямі

Іван Мураўёў і Яўген Меркіс / t.me/bajby
Іван Мураўёў і Яўген Меркіс / t.me/bajby

Журналісты Іван Мураўёў і Яўген Меркіс прызнаныя палітвязнямі. Праваабарончыя арганізацыі ў сумеснай заяве патрабуюць іх неадкладнага вызвалення і спынення крымінальнага пераследу, піша @bajby.

Пра затрыманне ў Мінску журналіста, аператара, фатографа Мураўёва стала вядома 1 верасня. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы, артыкул — "уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання".

Журналіста, гісторыка, краязнаўцу і культурнага менеджара Меркіса затрымалі 13 верасня ў Гомелі. Пазней стала вядома, што яго абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".

У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 1343 палітвязні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі