Стала вядома, у чым абвінавачваюць гомельскага журналіста Яўгена Меркіса
Журналіста і краязнаўцу з Гомеля Яўгена Меркіса абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 КК РБ). Аб гэтым стала вядома праваабаронцам. Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, Меркіса затрымалі 13 верасня. У яго дома адбыўся ператрус. На наступны дзень сілавікі прышлі з пеатрусам да бацькі журналіста, у яго забралі тэлефоны і ноўтбук. Таксама ператрус прайшоў у сяброўкі Яўгена Святланы Кастэнкі.
Дарэчы, у пастанове на ператрус быў пазначаны іншы артыкул — ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.