Жыхары Мінска выйгралі суд аб разбурэнні надмагілляў на Вайсковых могілках

Жыхары Мінска выйгралі суд аб разбурэнні надмагілляў на Вайсковых могілках

Жыхары Мінска Данат Яканюк, Ірына Маркевіч і Анжаліка Сяргеева выйгралі суд аб разбурэнні надмагілляў на Вайсковых могілках. Суд Фрунзенскага раёну часткова задаволіў пазоў да спецкамбінату КБА. Згаданым грамадзянам выплацяць па 1 тысячы рублёў кампенсацыі, інфармуе Радыё Свабода.

Пра гэтую гісторыю Еўрарадыё неаднаразова распавядала. Помнікі на магілах сваякоў пазоўнікаў былі разламаныя ў 2018 годзе падчас добраўпарадкаваньня, якое праводзілі працаўнікі спецкамбінату КБА. Калі ў адным выпадку зламалі агароджу і крыжы, у двух іншых — знішчылі яшчэ і надмагільныя помнікі.

Пазоўнікі заявілі ў судзе, што іх не папярэдзілі пра запланаваныя працы, што ім была нанесеная маральная шкода. Яны хацелі атрымаць грашовую кампенсацыю па 10 тысяч рублёў кожнаму. Аднак суд вызначыў сумы ў дзесяць разоў меншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі