Жыхара Пружанаў асудзілі за тое, што ў раённай бальніцы "ганьбіў" Лукашэнку

Суд Пружанскага раёна разглядае справу Васіля Ячычкі

Суд Пружанскага раёна разглядае справу Васіля Ячычкі / budni.by

У судзе Пружанскага раёна ў лютым разглядалася справа мясцовага жыхара Васіля Ячычкі. Як піша раённая газета, у сярэдзіне лістапада мінулага года 45-гадовы мужчына "ў прысутнасці работнікаў медыцынскай установы, прадстаўнікоў райвыканкама і наведвальнікаў пачаў у голас ганьбіць дзеючую ўладу, кіраўніка краіны". Сцвярджаецца, што ён вырашыў "памітынгаваць" ў будынку раённай бальніцы ў нецвярозым стане. Была распачатая крымінальная справа.

За "абразу Лукашэнкі" Ячычка асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). Рашэнне вынес суддзя Ігар Жытко.

Праваабаронцы ўдакладняюць, што ў бальніцу мужчына трапіў пасля таго, як яго нецвярозым на ровары затрымаў інспектар ДПС. Некалькі дзён ён правёў пад вартай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі