ЗША і ЕС расчараваныя прысудам Аляксею Навальнаму

"Мы глыбока расчараваныя асуджэннем @Navalny і відавочнымі палітычнымі матывамі гэтага судовага працэсу", — напісаў у Twitter амбасадар ЗША ў Расіі Майкл Макфал.



Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежнай палітыцы Кэтрын Эштан заявіла, што вердыкт Ленінскага суда горада Кірава ставіць пад пытанне вяршэнства закона ў Расіі.



Як перадае ВВС, Эштан таксама выказала надзею, што абвінаваўчыя прысуды Навальнаму і Пятру Афіцэраву, таксама асуджанаму па гэтай справе, будуць перагледжаныя пры падачы апеляцыі.



Фота — politzametki.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі