ЗША ўвялі санкцыі супраць БелАЗа, МАЗа, самалёта Лукашэнкі
МАЗ пад амерыканскімі санкцыямі / БЕЛТА
ЗША ўвялі санкцыі супраць БелАЗа і МАЗа (і іх кіраўнікоў). Амерыканскі "чорны спіс" папоўнілі больш за дзясятак фізічных і юрыдычных асоб з РБ. Як паведамляе Мінфін Злучаных Штатаў, пад санкцыямі Цэнтрвыбаркам, а таксама старшыня Ігар Карпенка і члены камісіі. Пад санкцыі трапіў і самалёт Boeing 737, які выкарыстоўваецца Аляксандрам Лукашэнкам.
Новыя санкцыі ЗША — гэта "адказ на жорсткія рэпрэсіі супраць дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці ў сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года". Таксама гэтымі дзеяннямі Вашынгтон "падкрэслівае гатоўнасць Злучаных Штатаў прыцягнуць рэжым у Мінску да адказнасці за яго саўдзел у неапраўданай вайне Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, якая працягваецца".
Адзначаецца, што даходы дзяржаўных прадпрыемстваў дазваляюць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі "ажыццяўляць рэпрэсіўныя дзеянні супраць беларускага народа".
Новыя санкцыі прымеркаваныя да Дня Волі, які адзначаецца 25 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.