З'явілася відэа, як у Баранавічах пешаход трапіў пад цеплавоз
У Баранавічах пешаход трапіў пад манеўровы цеплавоз. Здарэнне адбылося ў чацвер, 15 жніўня. 31-гадовы мужчына, жыхар Баранавіцкага раёна, пераходзіў праз чыгунку па пешаходным насціле проста перад цеплавозам. Ударам яго адкінула ў бок. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы, ён знаходзіцца ў рэанімацыі гарадской бальніцы, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.
На месцы працавала следча-аператыўная група. Праводзіцца праверка. МУС апублікавала відэа здарэння і заклікае грамадзян быць пільнымі пры пераходзе праз чыгунку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.