11:34 Беларусы рыхтуюцца да распрацоўкі нафтавых радовішчаў у Іране

Спецыялісты «Беларусьнафты» падрыхтавалі генеральны план распрацоўкі радовішчаў нафты ў Іране.
Ён ужо перададзены іранскаму боку, цяпер ідзе працэс узгаднення. Нагадаем, у канцы лютага - у пачатку сакавіка вытворчае аб’яднанне «Беларусьнафта» наведала дэлегацыя іранскай нацыянальнай нафтавай кампаніі.

Іранскіх спецыялістаў зацікавілі метады павышэння нафтааддачы пластоў, якія ўжываюцца на радовішчах нашай краіны.

Таксама яны адзначылі высокі патэнцыял «Беларусьнафты» ў арганізацыі праектавання, свідравання, абсталявання і распрацоўкі нафтавых радовішчаў у Іране.

Адзначае БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі