Глядзіце, які цудоўны хлопчык-трамбаніст адкрые "Джазавыя вечары" ля Ратушы!

Глядзіце, які цудоўны хлопчык-трамбаніст адкрые "Джазавыя вечары" ля Ратушы!

23 чэрвеня ў Мінску стартуюць "Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ". Адкрые іх юны трамбаніст Ілля Кісялёў. Ілля жыве і вучыцца музыцы ў вёсцы Чырвоная Слабада Салігорскага раёна. Хлопец грае на трамбоне чатыры гады і з'яўляецца пераможцам конкурсу "Джаз-тайм". 


Ілля кажа, што аднойчы яму падалося, што трамбон — самы складаны інструмент, таму яму захацелася на ім граць.  Акрамя музыкі, хлопцу падабаецца ездзіць на рыбалку і гуляць з сябрамі.

Сярод фішак сёлетніх "Джазавых вечароў" будзе "Духавы батл" — музыкі усіх трох канцэртаў будуць разам граць п'есу "So What" Майлза Дэвіса. 


Апроч Іллі, падчас першага джазавага вечара выступяць Алекс Сіпягін (ЗША), Аляксей Losh Малахаў — саксафон (Германія), Уладзімір Міхновіч — саксафон (Беларусь), Дзмітрый Бударын — трамбон (Расія–Беларусь). Акрамя іх, у праграме выступы Жаандэра Сантаса — вакал, гітара (Бразілія) і Minimal Groove Band (Беларусь). 


Другі канцэрт адбудзецца 27 чэрвеня з удзелам Claus Reichstaller Quartett (Германія), Jonah Levine Collective (ЗША), “Квартэта Паўла Арлова” (Беларусь—Расія). Трэці вечар чакае гледачоў 7 ліпеня: Camelia Ben Naceur Trio (Францыя), Сіван Арбэль — вакал (Ізраіль), Lu Krukovskaya Project (Беларусь), “Джаз-трыа Яўгеніі Лятун” (Беларусь).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі