16:37 У Валожыне назіраецца шлюбны бум

Сёлета ў Вложыне назіраецца сапраўдны шлюбны бум. Ад пачатку года ўжо зарэгістравалася 18 маладых сямейных пар. Дзве бліжэйшыя суботы ўжо атрымалі назву паслявелікоднага шлюбнага аншлагу. У

У суботу 21 красавіка у Валожыне святкавалі адначасова 5 вяселляў. Яшчэ больш іх будзе 28 красавіка – 9.

У гэтыя дні нават цырымоніі рэгістрацыі пачынаюцца не а 15 гадзіне як звычайна, а ў 12.00.

Каб хапіла часу і паспелі да вясельнага стала ўсе своечасова. Па словах загадчыцы ЗАГСа Тамары Яныш, такога ў Валожыне не было ўжо шмат гадоў.

Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё, Маладечна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі