Уладзіслаў Ахроменка — пра архівы КДБ (відэа)
Беларускі пісьменнік і драматург Уладзіслаў Ахроменка, які жыве ва Украіне, ужо працяглы час даследуе матэрыялы КДБ у архіве Упраўлення СБУ па Чарнігаўскай вобласці, асвятляе лёсы рэпрэсаваных беларусаў. Сярод знойдзеных ім дакументаў ёсць сапраўдныя сенсацыі. Ахроменка вядзе рубрыку “На ўліку КДБ” на Радыё Рацыя. Еўрарадыё паразмаўляла на гэтую тэму з Уладзіславам Ахроменкам праз скайп.