35 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы масавы мітынг

Шэсце на Курапаты

Шэсце на Курапаты / t.me/viasna96/

35 гадоў таму — 30 кастрычніка 1988-га ў дзень памінання продкаў "Дзяды" — ў Беларусі адбыўся першы масавы мітынг. Ён быў адным з самых масавых мірных мітынгаў на прасторы тагачаснага СССР. Яго жорстка разагналі ўлады — з выкарыстаннем слёзацечнага газу і вадамётнай тэхнікі.

Заяўка на правядзенне акцыі была пададзена ад Таварыства маладых літаратараў "Тутэйшыя". Гэта была "нефармальная" арганізацыя маладых пісьменнікаў, якой кіраваў цяперашні палітвязень і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. Ён, адзін з арганізатараў акцыі, атрымаў афіцыйнае папярэджанне пракуратуры, што ў выпадку масавых беспарадкаў будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, і ўпершыню быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Дзелячыся ўспамінамі праз 20 гадоў, Бяляцкі сказаў, што падчас акцыі "Дзяды" ў 1988 годзе беларусы ўпершыню за 70 гадоў кінулі выклік уладзе. Тады ўпершыню за дзесяцігоддзі быў адкрыта ўзняты бел-чырвога-белы сцяг.

У той дзень тысячы чалавек сабраліся каля Маскоўскiх могiлак у Мінску і пайшлі шэсцем да ўрочышча Курапаты. Якраз у 1988-м стала вядома пра гэтае масавае пахаванне ахвяр сталінскіх рэпрэсій ("ЛіМ" апублікаваў артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты — дарога смерці").

35 гадоў таму ў Беларусі адбыўся першы масавы мітынг
t.me/viasna96/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі