17:31 У Магілёве прайшоў чэмпіянат па брэйн-рынгу
У нядзелю ў Магілёве прайшоў чэмпіянат Беларусі па гульні Брэйн-рынг. За тытул чэмпіёна змагаліся 16 найлепшых каманд з усёй краіны.
Турнір прайшоў пад гігемоніяй сталічных каманд, менавіта яны ўвайшлі ў склад усіх паўфінальных пар.
Перамогу святкавала каманда “Міт-2”, якая трэніруецца на базе Мінскага палаца дзяцей і моладзі, другое месца за камандай “Салярыс”, бронзавыя медалі атрымала каманда “Не ждалі”, на чацвёртым радку “Фунцікі” — таксама мінская каманда.
Чэмпіянату папярэднічала сістэма рэгіянальных адбораў, і чэмпіянаты ў абласных гарадах Беларусі, якія доўжыліся цягам апошняга паўгоддзя.
Мікалай Карняйчук, Еўрарадыё, Магілёў