19:29 Казуліна вылучаюць на пасаду старшыні партыі
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прыняла рашэнне пра вылучэнне кандыдатуры Аляксандра Казуліна на пасаду старшыні партыі. Раней ён праз адваката перадаў сваю згоду балатавацца на выбарныя
партыйныя пасады. Нагадаем, палітвязень Аляксандр Казулін з сакавіка
мінулага года знаходзіцца ў зняволенні.
Ён асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі. Чарговы партыйны з’езд мусіць адбыцца 4 сакавіка.
Ён асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі. Чарговы партыйны з’езд мусіць адбыцца 4 сакавіка.