22-гадовага жыхара Светлагорска судзяць за "тэрарызм"
Справу Максіма Драбніцы разглядае Гомельскі абласны суд
Жыхара Светлагорска судзяць за "тэрарызм". Максіму Драбніцы пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Толькі месяц таму хлопцу споўнілася 22 гады.
Крымінальную справу супраць Драбніцы завялі па артыкулах "Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі" і "Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім". Афіцыйнай інфармацыі пра яе не было. Хаця раней лукашэнкаўскія ўлады не ўпускалі выпадкаў заявіць пра затрыманні сваіх праціўнікаў, абвінавачаных у "тэрарызме".
Справу Драбніцы разглядаюць у Гомелі, суддзя Мікалай Доля. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.