22:19 Ад 1 красавіка падаражаюць брытанскія візы
Амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі з 1 красавіка
павялічвае консульскія зборы за візы ў Злучанае Каралеўства. Аб гэтым
паведамілі ў дыпламатычным прадстаўніцтве краіны ў Мінску. У прыватнасці, кароткатэрміновая віза (да 6 месяцаў) будзе каштаваць 126 долараў. Дзецям, пацярпелым ад наступстваў Чарнобыльскай аварыі, як і раней, візы будуць выдавацца бясплатна. У амбасадзе растлумачылі, што “памер консульскіх збораў вызначаецца парламентам і ў роўнай ступені ўжываецца ва ўсім свеце".
"Узровень консульскіх збораў адлюстроўвае кошт забеспячэння эфектыўнай службы па абароне Злучанага Каралеўства ад нелегальнай працоўнай сілы, арганізаванай злачыннасці, экстрэмізму і тэрарызму, а таксама забеспячэнні лепшага абслугоўвання добрасумленных наведвальнікаў і эмігрантаў.
Па словах дыпламатаў, 90% брытанскіх віз выдаецца на працягу 24 гадзін, паведамляе БЕЛТА.