24 байцы палка Каліноўскага ўзнагароджаныя медалямі ГУР Мінабароны Украіны

Узнагароды для каліноўцаў

Узнагароды для каліноўцаў / bel.army

Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны перадало камандаванню палка Каліноўскага 24 узнагароды для ўручэння байцам, паведамляе прэс-служба палка.

Медалямі "Україна — понад усе!" (11 узнагарод), "За бойові заслуги" (5 узнагарод), "За мужність при виконанні спецзавдань" (6 узнагарод) і "Почесна відзнака" (2 узнагарод) адзначаныя байцы батальёнаў "Літвін", "Волат" і падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова.

Раней байцы палка Каліноўскага неаднаразова былі адзначаныя як узнагародамі Мінабароны Украіны, так і ўзнагародамі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі