26 чэрвеня ў Мінск прыедзе Элтан Джон

Папулярны брытанскі спявак, кампазітар, піяніст Элтан Джон выступіць у Мінску з канцэртам. Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на вядомага беларускага піяніста Расціслава Крымера. Беларус запрасіў брытанскага спевака выступіць у беларускай сталіцы падчас адной урачыстай цырымоніі, якая адбывалася ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане.

На днях нашу сталіцу наведаў мэнэджар Элтана Джона. Ён пазнаёміўся з горадам, агледзеў "Мінск-Арэну", дзе 26 чэрвеня адбудзецца канцэрт. Мяркуецца, што спявак выканае ўсе свае самыя вядомыя хіты за 40-гадовую кар'еру. Мінімальны кошт квітка на канцэрт брытанскай славутасці будзе складаць 140 тысяч рублёў.

Дарэчы, на афіцыйным сайце спевака Мінск яшчэ не значыцца ў якасці месца будучых гастроляў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі