300 тысяч чалавек патрабуюць пакараць Рамаса, які нанёс траўму Салаху
300 тысяч чалавек патрабуюць пакараць капітана мадрыдскага "Рэала" Серхіа Рамаса, які нанёс траўму нападаючаму "Ліверпуля" Махамеду Салаху. Гэты непрыгожы інцыдэнт адбыўся ў фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У адным з эпізодаў Рамас захапіў руку Салаха, пасля чаго яны разам упалі. У выніку нападаючы "Ліверпуля" атрымаў траўму пляча і быў заменены ўжо на 30-й хвіліне. Гэта безумоўна паўплывала на ход гульні, якую "Рэал" у выніку выйграў з лікам 3:1. Махамед Салах можа не паспець аднавіцца да футбольнага чэмпіянату свету, які летам пройдзе ў Расіі (праўда, міністр спорту Егіпта заявіў, што на аднаўленне спатрэбіцца 2 тыдні). Сам футбаліст абяцае паехаць на сусветнае першынство.
На платформе Change.com пад петыцыяй, у якой патрабуецца ад УЕФА і FIFA пакараць Рамаса, падпісаліся сотні тысяч чалавек. Адзначаецца, што брудная гульня футбаліста "Рэала" не адпавядае духу футбола. І падобнае адбываецца не ўпершыню. І, відаць, будзе працягвацца, калі Серхіё Рамаса не пакараюць.
It was a very tough night, but I'm a fighter. Despite the odds, I'm confident that I'll be in Russia to make you all proud. Your love and support will give me the strength I need. pic.twitter.com/HTfKF4S70e
— Mohamed Salah (@MoSalah) 27 мая 2018 г.