35-гадовага мужчыну пакінулі без жылля за вялікія пазыкі і антысанітарыю

Маскоўскі раённы суд сталіцы прыняў рашэнне выселіць 35-гадовага мужчыну з яго кватэры без прадстаўлення яму іншага жылля, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны. Мужчына апынуўся на вуліцы, бо нарабіў пазыкаў за камунальныя паслугі на 4 мільёны рублёў і прывёў кватэру ў антысанітарны стан. Мужчына — былы дзетдомавец. У 2002 годзе ён атрымаў сацыяльнае жыллё — аднапакаёвую кватэру ў новым доме па вуліцы Касманаўтаў. Але ён не толькі не плаціў за кватэру і стварыў там антысанітарыю, ён яшчэ часта прыводзіць гасцей, з якімі распіваў спіртное. Таксама на яго скардзіліся суседзі, бо ён часта іх заліваў.
 
Гаспадару кватэры часта выносілі папярэджанні, але ён ігнараваў іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі