50-гадовая грамадзянка Украіны паспрабавала вывезці з Беларусі старадаўнія кнігі

gomel.customs.gov.by
gomel.customs.gov.by

50-гадовая грамадзянка Украіны хацела вывезці з Беларусі старадаўнія кнігі, выдадзеныя ў 19 стагоддзі. Спробу вывазу культурных каштоўнасцей з тэрыторыi Еўразійскай эканамічнай саюза спынілі супрацоўнікі мытнай службы. Як 2 лістапада паведамляюць у Гомельскай мытні, парушальніцу затрымалі ў пункце пропуску "Церуха" падчас правядзення мытнага кантролю пасажырскага цягніка "Санкт-Пецярбург — Кіеў".

Пасажырка заяўляла, што не мае прадметаў, якія падлягаюць дэклараванню. У ходзе праверкі ў асабістых рэчах жанчыны былі знойдзены кнігі "Новы медыцынскі каляндар" 1892 года выдання, а таксама і "Кацярына II: яе паходжанне, інтымнае жыццё і палітыка" 1895-га. У дадатак пасажырка везла чатыры лыжкі з металу белага колеру. На адной з іх пастаўлена таўро "1884".

50-летняя гражданка Украины попыталась вывезти из Беларуси старинные книги
50-летняя гражданка Украины попыталась вывезти из Беларуси старинные книги

Мытнікі вырашылі, што гэтыя рэчы могуць прадстаўляць культурную каштоўнасць, што пацвердзілі вынікі экспертызы Мытнай лабараторыі. Эксперт даведаўся, што лыжкі былі вырабленыя з срэбнага сплаву.

50-летняя гражданка Украины попыталась вывезти из Беларуси старинные книги

Па дадзеным факце Гомельская мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 14.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі