80-гадовы кіроўца пераблытаў пядалі і ўляцеў у падвал кавярні

Выратавальнікі працуюць на месцы ДТЗ у Мінску
Выратавальнікі працуюць на месцы ДТЗ у Мінску

Кіроўца пераблытаў пядалі і перакуліўся ў падвал мінскай кавярні. Незвычайнае ДТЗ адбылося ў пятніцу, 30 снежня, на скрыжаванні вуліц Гарадзецкай і Ложынскай у мінскім спальным раёне "Уручча".

Паводле інфармацыі ДАІ, 80-гадовы кіроўца "Renault" не справіўся з кіраваннем, калі праязджаў скрыжаванне. Ён вылецеў з дарогі і ўдарыўся ў нумар 15 па вуліцы Гарадзецкай. Аўтамабіль адкінула ў бок на дом №22. А потым машына перакулілася ў склеп, паведамляе мінская ДАІ

Па словах аўтамабіліста, ён пераблытаў пядалі тормазу з газам.

Няўдачлівага вадзіцеля з траўмамі даставілі ў лякарню. Пасля агляду медыкаў яго адпусцілі дадому. Аўтамабіль мае патрэбу ў сур'ёзным рамонце.

80-летний водитель перепутал педали и влетел в подвал кофейни
80-летний водитель перепутал педали и влетел в подвал кофейни
80-летний водитель перепутал педали и влетел в подвал кофейни

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі