9 траўня зменіцца рэжым працы станцыі мінскага метро "Плошча Перамогі"

9 траўня зменіцца рэжым працы станцыі мінскага метро "Плошча Перамогі"

У панядзелак, 9 траўня, зменіцца рэжым працы станцыі мінскага метро "Плошча Перамогі". У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў.

Як інфармуе прэс-служба Мінгарвыканкама, 9 траўня станцыя "Плошча Перамогі" працуе ў штатным рэжыме з 5.30 да 7-й гадзіны. З 7.00 да 13.00 цягнік будзе курсіраваць без прыпынку на ёй. З 13-й да 17-й гадзіны станцыя зноў запрацуе ў штатным рэжыме, аднак з 17.00 да 23.00 цягнікі не будуць на ёй спыняцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі