Абаронцу Курапатаў будуць судзіць за... чыстыя аркушы паперы

Абаронцу Курапатаў будуць судзіць за... чыстыя аркушы паперы

Абаронцу Курапатаў Маю Навумаву сёння а 16-й гадзіне будуць судзіць у судзе Першамайскага раёна Мінска. Як піша праваабарончы сайт "Вясна", жанчыну вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

У пратаколе, які склалі на Навумаву, гаворыцца, што яна "ляпіла на плот рэстарана чыстыя аркушы фармату А4, з якіх потым утварыўся надпіс “Абудзіцеся — зачыніцеся”.

Сам інцыдэнт адбыўся 11 жніўня. Тады абаронцы Курапатаў наклеілі на агароджу рэстарана "Поедем, поедим" аркушы з надпісамі "Абудзіцеся — зачыніцеся", "Каму не баліць?" і прозвішчамі ўладальнікаў і супрацоўнікаў рэстарана. Нехта напісаў на асфальце "Зона мемарыялу генацыду".

Падчас акцыі міліцыянты затрымалі актывістку Таццяну Кім. На яе таксама склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі