Аб'яўлена дата выхаду другой беларускамоўнай кнігі з серыі пра Гары Потэра

Аб'яўлена дата выхаду другой беларускамоўнай кнігі з серыі пра Гары Потэра

Аб'яўлена дата выхаду другой кнігі Джаан Роўлінг з серыі пра Гары Потэра ў перакладзе на беларускую мову. Гэта — "Гары Потэр і Таемная зала". Старт продажаў прызначаны на 26 верасня 2020 года, паведамляе выдавецтва "Янушкевіч" у дзень нараджэння хлопчыка-чараўніка.

Раней па-беларуску выйшла кніга "Гары Потэр і філасофскі камень". Пераклад выканала Алена Пятровіч.

Вокладку для кнігі "Гары Потэр і Таемная зала" намаляваў вядомы амерыканскі мастак Браян Сэлзнік.

Аб'яўлена дата выхаду другой беларускамоўнай кнігі з серыі пра Гары Потэра
@januskevicbooks

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі