Адказвай на пытанні Еўрарадыё і ідзі на канцэрт Lao Che і :B:N: бясплатна!

Адказвай на пытанні Еўрарадыё і ідзі на канцэрт Lao Che і  :B:N: бясплатна!

21 лістапада ў клубе Re:Public пройдзе вялікі сумесны канцэрт легендарнага польскага гурта Lao Che і беларускіх рокераў :B:N:.


Канцэрт сумесны, таму пытанні таксама пра абодва гурта. На большасць можна адказаць, прачытаўшы інтэрв'ю, якія давалі лідары гуртоў :B:N: і Lao Che Еўрарадыё.


Першы і апошні, хто адкажа правільна на ўсе пытанні, атрымае два запрашальнікі на канцэрт.
Дасылай свае правільныя адказы на адрас [email protected] з пазнакай “Конкурс:B:N: і Lao Che” да 18.00 20 лістапада ўключна. У гэты ж дзень, крыху пазней, мы аб’явім пераможцаў!

1. Кім працаваў лідар гурта :B:N: Алесь Лютыч у родным горадзе Бяроза:

  1.  на будоўлі
  2. вырабляў плітку на фабрыцы
  3. прадаваў музычныя інструменты
  4. трэнерам у спартзале

2. Чаму Алесь Лютыч пераехаў у Мінск?

  1. вырашыў атрымаць у Мінску вышэйшую адукацыю
  2. у Мінску больш працы для музыкаў
  3. складана часта ездзіць на рэпетыцыі з Бярозы ў Мінск
  4. праз дзяўчыну

3. На якім фестывалі выступалі разам Лао Чэ і :B:N:?

  1. Węgorzewo
  2. "Рок па вакацыях"
  3. "Басовішча"
  4. Przystanek Woodstock

4. Якую песню гурт :B:N спецыяльна зрабіў у электрычным варыянце для будучага канцэрта:

  1. "Шукай сваё"
  2.  "Вяртанне"
  3.  "Гладыятары"
  4.  "Попел"

5. Колькі карпаратываў сыграў гурт :B:N: за ўсю гісторыю існавання?

  1. ніводнага
  2. два
  3. шмат, гэта адна з асноўных крыніц даходаў гурта
  4. каля 10

6. З чым у лідара гурта Lao Che асацыюецца Беларусь:

  1. з гісторыяй Другой сусветнай вайны
  2. з Лукашэнкам
  3. з чысцінёй і парадкам
  4. з гісторыяй ВКЛ і Рэчы Паспалітай

7. Што польскія музыкі плануюць наведаць, паглядзець у Беларусі:

  1. музей Вялікай Айчыннай
  2. рэстаран з нацыянальнай кухняй, паесці дранікаў
  3. жыццё людзей
  4. крамы: няўжо там сапраўды нічога няма або такое дарагое, што так шмат беларусаў у Польшчу на закупы едзе

8. Пасля якога альбома праславіўся гурт Lao Che:

  1. "Варшаўскае паўстанне"
  2. "Soundtrack"
  3. "Евангелле"
  4. "Вядзьмарства"

9. У 2012 годзе гурт Lao Che атрымаў узнагароду ад высокапастаўленай асобы. Што гэта была за ўзнагарода і хто яе ўручыў?

  1. "Срэбраны крыж за заслугі" уручыў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі 
  2. "Ордэн Францыска Скарыны" ўручыў Лукашэнка
  3. Ганаровы вымпел лідара ратацый ад "Радыё Марыя" уручыў адзін з заснавальнікаў
  4. "Ордэн за ўклад у культуру Польшчы" уручыў міністр культуры

10. Які дыск Lao Che стаў плацінавым?

  1. "Варшаўскае паўстанне"
  2. "Евангелле"
  3. "Вядзьмарства"
  4. "Дзіцячы"
Адказвай на пытанні Еўрарадыё і ідзі на канцэрт Lao Che і  :B:N: бясплатна!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі