Адменены канцэрт "75 мірных гадоў", прызначаны на 8 траўня ў Палацы Рэспублікі

Вялікая зала Палаца Рэспублікі / palace.by
Вялікая зала Палаца Рэспублікі / palace.by

На 8 траўня ў вялікай зале Палаца Рэспублікі быў прызначаны канцэрт "75 мірных гадоў", прысвечаны перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Білеты на яго не прадаваліся — у касе Палаца Рэспублікі Еўрарадыё расказалі, што ўваход на мерапрыемства — толькі па запрашальніках.

Планавалася, што ў канцэрце возьме ўдзел Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. Але яшчэ 5 траўня ў адміністрацыі аркестра не ведалі, ці адбудзецца канцэрт. А сёння нам стала вядома, што ён адменены.

"Не, яго не будзе. Праграма ўзгоднена не была, 8 траўня ў вялікай зале нічога адбывацца не будзе", — расказалі Еўрарадыё ў Палацы Рэспублікі.

Увечары 9 траўня ў Мінску пройдзе парад і святочны канцэрт на плошчы Перамогі. 8 траўня ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску плануецца закласці капсулы з зямлёй, прывезенай з розных дзяржаў і гарадоў-герояў. А вось канцэрта "для сваіх" 8 траўня не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі