Адвакат Аляксандра Баразенкі не змог сустрэцца з палітвязнем

Павел Сапелка, адвакат Аляксандра Баразенкі, не змог сустрэцца са сваім падабаронным, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары ў Мінску. Сустрэча была запланаваная на 18 лістапада. Як паведаміў адвакат, фармальнай прычынай адмаўлення стала адсутнасць дазволу, які павінен быў выдаць суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Валерый Есьман. Сам Сапелка адмовіўся каментаваць гэтую сітуацыю.

Тым не менш, ён заявіў, што мае намер у хуткім часе пад'ехаць да суддзі і ўзяць дазвол на сустрэчу, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, Баразенка з'яўляецца фігурантам "справы чатырнаццаці". 17 лістапада ён аб’явіў галадоўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі