Адвакат Андрэй Мачалаў: “Поўны аптымізму і буду працаваць далей”

Адвакат Андрэй Мачалаў: “Поўны аптымізму і буду працаваць далей”

“Сёння я даведаўся, што Калегія адвакатаў даслала ў суд нейкі ліст, з якога вынікае, што з 31 траўня я быў з яе выключаны”, — распавядае Еўрарадыё адвакат Андрэй Мачалаў, які ўвесь апошні год займаўся абаронай удзельнікаў палітычных спраў у Беларусі. 

Пра тое, што яго пазбавілі ліцэнзіі, Мачалаву расказала суддзя — на працэсе над Вольгай Сінялёвай, мінчанкай, якая выселіла з кватэры пракурорку Аліну Касьянчык

Па словах адваката, прычына, з якой яго выключылі, звязаная з абаронай маці пяцярых дзяцей Вольгі Залатар. Нібыта ён недзе расказаў, што мае інфармацыю, што супраць яе падчас следчых дзеянняў ужываўся гвалт.

18 чэрвеня суд адхіліў спецыяліста ад абароны Вольгі Сінялёвай. Акрамя таго, цяпер Мачалаў не зможа абараняць кліентаў па гучных справах TUT.by і Прэс-клуба. 

Ціск на адвакатаў, якія абараняюць “палітычных”, не кропкавы. Аднім з апошніх, каго выключылі з калегіі, быў адвакат Сяргей Зікрацкі. Пасля гэтага ён паехаў за мяжу. Што збіраецца рабіць Андрэй Мачалаў?

“Я поўны аптымізму і буду працаваць далей, але ў іншым фармаце, — кажа спецыяліст. —  Магчыма, буду дапамагаць іншым адвакатам, але без выступаў у судзе. З’язджаць нікуды не збіраюся. Я нікуды не паеду, бо мой дом здесь”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі