Адвакат Саўчанкі: У Надзеі анамальныя рэакцыі — мерзнуць рукі і гарачка па целе
Ілля Новікаў, адвакат палоннай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, 13 красавіка пабачыўся са сваёй падабароннай. У Саўчанка назіраюцца анамальныя рэакцыі, паведаміў абаронца ў сваім фэйсбуку.
"Я зараз бачыўся з Надзеяй Саўчанка. Пасля кропельніцы у нядзелю яна адчувае сябе лепш. Лепш — толькі таму, што на выходных было зусім дрэнна. Цяпер у яе акрамя агульнай слабасці анамальныя рэакцыі — мерзнуць рукі і гарачка па ўсім целе. Затое кроў разрэджаная да нармальных значэнняў. 10 красавіка на фоне абязводжвання аналізы паказалі нейкую залімітавую гушчыню, несумяшчальную з жыццём", — піша Новікаў.
Па словах адваката, турэмнае начальства пасля панікі ўпершыню за паўтара года выдала Саўчанка неналежны другі матрац "і вельмі хоча перавесці яе ад граху ў лякарню. Надзея пакуль не згаджаецца, патрабаванне па допуску ўкраінскіх медыкаў не здымае".
Новікаў паведамляе, што 14 красавіка палонную ўкраінку павінна наведаць сястра Вера Саўчанка. "Надзея перадае ўсім прывітанне", — дадае ён.
Як паведамлялася раней, зараз Надзея Саўчанка трымае галадоўку.