Адвакаты адзначыліся ў кнізе скаргаў КДБ і звярнуліся да генпракурора
Адвакаты арыштаваных лідэраў апазіцыі накіравалі скаргу генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу, перадае БелаПАН. Увага кіраўніка нагляднага органа звернута на цяжкасці з рэалізацыяй права на сустрэчу з падабароннымі.
Скаргу падпісалі адвакат Уладзіміра Някляева Тамара Сідарэнка, адвакат Андрэя Саннікава і Паўла Севярынца Павел Сапелка, адвакат кіраўніка штаба Някляева Ірына Мініна, адвакат Алеся Міхалевіча Алег Агееў.
Апроч таго, адвакаты пакінулі запіс у кнізе скаргаў і прапановаў у дзяжурнай частцы КДБ, дзе адзначылі, што існуючы парадак парушае правы і адвакатаў, і падабаронных.