Адзін з найбуйнейшых швейцарскіх банкаў замарозіў рахункі беларусаў і расіян

Швейцарскі банк Julius Baer / Reuters
Швейцарскі банк Julius Baer / Reuters

Адзін з найбуйнейшых швейцарскіх банкаў Julius Baer замарозіў рахункі грамадзян Беларусі і Расіі. У лістах, накіраваных кліентам, сказана, што гэта зроблена з-за патрабаванняў Еўрапейскага дэпазітарыя Euroclear, піша Forbеs.

Патрабаванне замарозіць актывы было зроблена ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі супраць Расіі і Беларусі пасля пачатку вайны з Украінай. Пры гэтым актывы расіян і беларусаў застануцца даступнымі, калі ў гэтых кліентаў ёсць грамадзянства ці хаця б від на жыхарства ў Еўрапейскім саюзе, Еўрапейскай эканамічнай зоне або Швейцарыі.

Forbes адзначае, што Julius Baer — не першы швейцарскі банк, які прымяняе санкцыі ў дачыненні да расійскіх і беларускіх кліентаў. Суразмоўца выдання адзначае, што Credit Suisse і UBS "пачалі актыўна ўсіх трэсці яшчэ ў канцы мінулага года" пасля таго, як кіраўнікі банкаў правялі сход з прадстаўнікамі мясцовага рэгулятара. Пры гэтым у розных банкаў былі розныя тэхнічныя магчымасці, таму хтосьці пачаў замарозку актываў раней, а хтосьці — пазней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі