Аглядную рухомую вежу вышынёй 50 м прапануюць паставіць у мінскім парку

Парк Паўлава ў Мінску, ілюстрацыйнае фота

Парк Паўлава ў Мінску, ілюстрацыйнае фота / onliner.by

Канцэптуальна перарабіць парк Паўлава ў Мінску прапануюць расійскія інвестары, пішуць "Мінск-Навіны".

Яны прапануюць кіраўніцтву Мінгарвыканкама паставіць у парку прыгожыя фантаны, казачны сад, зладзіць падсвятлення на мастках, а таксама ўсталяваць на круглай пляцоўцы рухомую аглядную вежу да 50 м вышынёй.

"Гэта альтэрнатыва колу агляду. Яно ў вас ужо ёсць, таму ставіць яшчэ адно сэнсу няма. Аналагаў прапанаванай намі канструкцыі няма ў Беларусі. Яе распрацавалі ў Расіі, першую вежу хутка ўсталююць у Сочы. Распрацоўшчык расійскі", — кажа гендырэктар "Канцэпт парку" Яўгенія Мельнікава.

Мясцовыя жыхары звяртаюць увагу на тое, што глеба ў парку пясчаная, ёсць падземныя воды. Праект рызыкуе паўтарыць лёс гатэля каля цырку на беразе Свіслачы: пры яго будаўніцтве "нечакана" выявіліся грунтовыя воды.

Акрамя рухомай вежы прадстаўніца расійскай кампаніі прапанавала адгарадзіць пляжную зону і паставіць шэзлонгі для летняга адпачынку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі