Акторка распавяла пра спробу завербаваць яе ў эскорт Лукашэнкі

Крысціна Дробыш

Крысціна Дробыш / Наша Ніва

Экс-акторка Купалаўскага тэатра Крысціна Дробыш распавяла ў інтэрв’ю праекту “Жыццё-маліна” пра тое, як яе спрабавалі завербаваць у эскорт для Лукашэнкі.

Як кажа акторка, яе ў свой час выклікала ў кабінет кіраўніцтва, дзе чакала невядомая Дробыш жанчына ў футры.

Тая не прадстаўлялася, але запытала, што маладая акторка робіць у нядзелю. Крысціна адказала, што ў яе будуць прагоны і гэта нельга адмяняць. Потым яны яшчэ крыху паразмаўлялі, і жанчына сышла.

Потым апынулася, што жанчынай была на той момант “правая рука” Лукашэнкі — Наталля Пяткевіч. Хутчэй за ўсё, яна праводзіла “кастынг” на суправаджэнне палітыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі