Актывіста ў Расіі аштрафавалі за БЧБ-сцяг на аватарцы "Вконтакте"
Дзмітрый Махаў на судзе
Суд у расійскім Сыктыўкары афштрафаваў расіяніна Дзмітрыя Махава за бел-чырвона-белы сцяг на аватарцы "Вконтакте", піша "Новая газета. Европа".
Яго прызналі вінаватым у "дэманстрацыі экстрэмісцкай сімволікі" і аштрафавалі на 2000 расійскіх рублёў (каля 70 беларускіх рублёў, або крыху больш за 20 долараў).
Суд чамусьці вырашыў, што бел-чырвона-белы сцяг — гэта сімвал палка імя Кастуся Каліноўскага, які, на думку суда, з'яўляецца "беларускім філіялам" легіёна "Свабода Расіі".
Махаў паставіў на аватарку БЧБ-сцяг 11 жніўня 2020 года — за паўтара гады да стварэння палка імя Каліноўскага. Мяркуючы па даце, гэта быў знак падтрымкі беларускіх пратэстаў пасля выбараў 2020 года.
Махава затрымалі напярэдадні каля пад'езда ягонага дома. Да суда актывіст заставаўся ў аддзяленні паліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.