Актывістаў кампаніі Някляева адпусцілі пасля допыту пра выбух 4 ліпеня 2008 г.
Актывісты грамадскай кампаніі "Гавары праўду" адпушчаныя з Цэнтральнага РУЎС горада Мінска без складання пратаколаў. Маладых людзей пратрымалі ў міліцыі 3 гадзіны, а пасля адпусцілі, папярэдзіўшы, што пры наступным затрыманні "ўсе будзе зусім па-іншаму". Як паведамляе "Радыё "Свабода", у пастарунку актывістаў распытвалі, дзе яны знаходзіліся 4 ліпеня 2008 году, калі ў Мінску адбыўся выбух. У некаторых затрыманых міліцыянты "адкаталі" адбіткі пальцаў.
Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі балонікі з лагатыпам кампаніі "Гавары праўду". Нагадаем, сёння прыкладна ў 12:30 маладых людзей затрымалі ля плошчы Перамогі ў Мінску, дзе яны раздавалі мінакам балонікі і віншавалі іх з Першамаем.