Акудовіч: “Людзьмі звацца!” — гэтая ідэя застаецца актуальнай для нас і сёння

Акудовіч: “Людзьмі звацца!” — гэтая ідэя застаецца актуальнай для нас і сёння

10 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — экскурсавод і гісторык Цімафей Акудовіч.


Найпершымі задачамі для нас сёння ёсць пабудова Беларусі ў Беларусі, што магчыма толькі пасля змены ўлады, і неабходнасць зрабіць усё, каб “не згубіць” беларусаў замежжа. Тым не менш на гэтым шляху нацыянальнага будаўніцтва і гуртавання мы не мусім ні замыкацца на сабе, ні станавіцца вінцікам адной з геапалітычных машын. Нам бліжэй ідэя стаць “хабам”, месцам сустрэч людзей Еўразіі, перакананы Цімафей Акудовіч. 


Пра тое, як зацікавіць беларусаў беларускай гісторыяй і навошта ім гэта, чаму беларускае нацыябудаўніцтва не абапіраецца на гераічны эпас, і пра тое, чаму рамантызм прыходзіць разам з цяжкасцямі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Цімафеем Акудовічам

Чытаць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі