Akute вязуць новыя песні ў Літву, Латвію і Польшчу
А 16 лістапада магілёўскія рокеры прадставяць новую праграму ў Мінску.
Магілёўскі гурт Akute упершыню сыграе сольнік у Вільні і дасць канцэрты ў Латвіі і Варшаве. Балтыйскі міні-тур калектыву пачнецца 3 кастрычніка з канцэрта ў літоўскай сталіцы. Потым музыкі сыграюць некалькі канцэртаў у Латвіі. 19 кастрычніка адбудзецца першы выступ Akute ў Варшаве.
"Міні-тур дапаможа нам падрыхтавацца да вялікага канцэрта ў мінскім клубе Re:Public, які адбудзецца 16 лістапада. У межах гэтых выступаў плануем спрабаваць зусім новыя песні і тэхнічныя моманты, якія потым можна будзе пачуць і ў Мінску", – распавядае бас-гітарыст гурта Раман Жыгараў.
Цяпер Akute працуюць над трэцім студыйным альбомам. Папярэдні паўнафарматнік "Не існуе" выйшаў у красавіку 2012. Яго поспех дапамог калектыву атрымаць адразу чатыры ўзнагароды "Гурт года" – па версіях прэміі Еўрарадыё "Даём рады", Tuzin.fm і іншых музычных сайтаў.
Расклад туру:
3 кастрычніка – Вільня, Pogo Bar – 21.00
4 кастрычніка – Рыга, Nabaklab – 21.00
5 кастрычніка – Ліепая, Fountain Palace – 23.00
19 кастрычніка – Варшава, Centralny Dom Qultury – 21.00