Альбому N.R.M. "Дом культуры" — 20 гадоў!

Вокладка альбома
Вокладка альбома

Альбому N.R.M. "Дом культуры" — 20 гадоў. У гонар гэтай даты на лічбавых пляцоўках упершыню з'явілася лімітаваная версія дыска з гумарыстычнай п'есай паміж песнямі, піша экс-лідар гурта Лявон Вольскі.

“П’еса была натхнёная турамі гурта па Беларусі і сустрэчамі з рознымі прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі. Уласна, сюжэт п’есы і будуецца на тым, што ў мястэчка Ёцэвічы мусіць прыехаць N.R.M. Для гурта гэта звычайны шараговы туравы канцэрт, а для ёцэвіцкай адміністрацыі — падзея, ЧП раённага маштабу, пасля якога можна і з пасады паляцець”, — прыгадвае музыка.

Паслухаць поўную версію альбома можна тут. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі