Алексіевіч: трымаць Бяляцкага ў турме — гэта прыніжэнне і народа, і самой улады

Алесь Бяляцкі / З архіву dw.com
Алесь Бяляцкі / З архіву dw.com

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры, беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч пракаментавала прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру беларускаму праваабаронцу і палітвязню Алесю Бяляцкаму.

"Лічу Бяляцкага міфалагічнай фігурай беларускай барацьбы, цытуе яе словы @pozirkonline. — Заслужыў — гэтага мала сказаць. Гэта ўжо даўно яго прэмія... Я вельмі рада".

Алексіевіч сумняваецца, што Алеся Бяляцкага пасля сённяшняй падзеі вызваляць. "Ведаю, што Алесь сур’ёзна хворы, — кажа яна. — Мы ўсе павінны гаварыць аб тым, што яму трэба быць на волі, са сваім народам. Што зробіць з ім улада, цяжка ўявіць, але такі чалавек не можа быць у турме — гэта прыніжэнне і народа, і самой улады, калі яна гэта разумее".

7 кастрычніка стала вядома, што беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Ён знаходзіцца за кратамі з ліпеня 2021 года. Нядаўна яму споўнілася 60 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі