Алесь Міхалевіч збіраецца ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў
Алесь Міхалевіч збіраецца ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Радыё Свабода.
Нядаўна следчы, які вядзе крымінальную справу былога кандыдата ў прэзідэнты, паведаміў яму, што тэрмін вядзення следства падоўжаны яшчэ на месяц — да 10 сакавіка. Але гэта, паводле Міхалевіча, не перашкода, каб балатавацца. "У Беларусі дзейнічае прэзумпцыя невінаватасьці. Пакуль няма рашэння суду па маёй крымінальнай справе, я магу балатавацца", — кажа палітык, былы палітэмігрант.
Мэтай свайго ўдзелу ў выбарах Алесь Міхалевіч называе жаданне даведацца, "чым жывуць людзі і што ў іх у галовах". Балатавацца ён збіраецца ў Мінску ва Уруччы. "Вельмі цікавае месца, таму што там знаходзіцца частка ўнутраных войскаў і вайсковая акадэмія", — адзначае Міхалевіч.
У 2014 годзе Алеся Міхалевіча аднавілі ў якасьці сябра Партыі БНФ. Ад яе ён і збіраецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты.