Заканчваецца беларускі пашпарт. І што цяпер рабіць? Парады адваката

Беларускі пашпарт

Беларускі пашпарт / Калаж улада Рубанава, Еўрарадыё

Былы кандыдат у прэзідэнты, адвакат Алесь Міхалевіч выехаў з Беларусі ў 2011 годзе. Калі ён вяртаўся ў Беларусь у 2015-м, беларускага пашпарта пры сабе ў палітыка не было.

Стары быў ужо пратэрмінаваны і захоўваўся ў чэшскім МЗС — Міхалевіч атрымаў па ім у краіне статус бежанца. Вяртаючыся ў Беларусь, ён паказаў літоўскім памежнікам чэшскі трэвел-дакумент бежанца — гэтага было дастаткова для таго, каб пакінуць тэрыторыю Літвы. А беларускім памежнікам — той жа трэвел-дакумент разам з ваенным білетам.

— Ваенны білет не з’яўляецца дакументам для перасячэння мяжы, але з’яўляецца дастатковым дакументам для ідэнтыфікацыі асобы. Паколькі на той момант я быў у спісах на арышт, мяне і арыштавалі. Думаю, калі б я тады да беларускіх памежнікаў прыйшоў увогуле без дакументаў, мяне б усё роўна арыштавалі, гэтага было б дастаткова.

Але чытачы Еўрарадыё не зацікаўленыя ў тым, каб быць арыштаванымі на тэрыторыі Беларусі. Таму мы спыталі ў Міхалевіча, што рабіць, калі ад заўтра магчымасць абмяняць пашпарт у консульстве будзе страчаная.

 

Што рабіць проста цяпер?

— Калі беларускаму пашпарту засталося меней за год, куды ісці і якія дакументы афармляць?

— Большасць краінаў ЕС мае магчымасць выдаваць свае трэвел-дакументы. Але галоўным чынам такія дакументы выдаюць, калі ў чалавека ўжо ёсць альбо дадатковая абарона, альбо статус бежанца, альбо пастаянны від на жыхарства.

Праблема ў тым, што большасць нееўрапейскіх краінаў такія дакументы не выдае. Таму трэба абіраць краіну з найбольш спрыяльнымі ўмовамі з тых краінаў, якія вам даступныя. Дарэчы, мы і бачым, што частка беларусаў у эміграцыі пачала пераязджаць з той жа Грузіі ў краіны Еўрасаюза.

— А ці гатовыя міграцыйныя органы еўрапейскіх краінаў да чэргаў з беларусаў?

— Я б не казаў пра вялікі наплыў народу. Калі казаць пра бежанскі крызіс, дык беларусаў немагчыма параўнаць з мільёнам сірыйцаў, што цягам некалькіх месяцаў прыехаў у Германію. Беларусы для Еўрасаюза і той жа Польшчы не з’яўляюцца вялікай адміністрацыйнай праблемай.

Але так, шмат якія працэдуры, калі гаворка ідзе, прыкладам, пра невялікія польскія ваяводствы, беларусы мусяць будуць праходзіць першымі. І гэта паўплывае і на тэрміны разгляду дакументаў. А часам вам давядзецца сустракацца з фразамі кшталту “Мы не робім і не выдаём такіх дакументаў”. Безумоўна, гэта будзе.

— Варта пачакаць “пашпарта добрага беларуса” ці падавацца на “абарону” ўжо цяпер?

— Я б раіў не чакаць гэтага пашпарта, а рабіць міжнародную абарону і падавацца на праязны дакумент. Каб пашпарт Пераходнага кабінета дзейнічаў, ён мусіць прайсці ўзгадненне з іншымі краінамі. Пакуль я не маю інфармацыі пра тое, што краіны яго прызналі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі