Алесь Яўдаха атрымаў з Мінінфармацыі пасведчанне кнігараспаўсюдніка (фота)
Алесь Яўдаха атрымаў з Мінінфармацыі пасведчанне кнігараспаўсюдніка. Таму ў бліжэйшы час адновіць сваю працу інтэрнэт-кнігарня Knihi.by. Яўдаха зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюднікаў друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь. Дакумент падпісаў міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч.
Алесь Яўдаха — вядомы ў нашай краіне кнігараспаўсюднік. Летась ён быў фігурантам "справы патрыётаў", правёў за кратамі больш за тры месяцы. Восенню справу закрылі.