Аляксандр Глеб хоча вярнуцца ў "Барселону", бо ў "Штутгарце" яго крытыкуюць

Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб заявіў пра сваё жаданне вярнуцца ў "Барселону" і пазмагацца за месца ў асноўным складзе каталонцаў. Мінулы сезон 29-гадовы футбаліст правёў у арэндзе ў "Штутгарце", нагадвае "Прессбол". У інтэрв'ю Bild Глеб адзначыў, што тэрмін яго кантракту з "Барселонай" заканчваецца толькі праз два гады. Ён хоча вярнуцца ў каманду, каб давесці, што здольны гуляць на вышэйшым узроўні. У "Штутгарце" галоўны трэнер Крысціян Грос, па словах Глеба, пачаў крытыкаваць яго з першага дня перабывання ў камандзе. Трэнер быў незадаволены хуткасцю беларускага гульца і тым, як ён абыходзіцца з мячом.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі