Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі на Вялікдзень наведалі храм у Астрошыцы
Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі на Вялікдзень наведалі храм Раства Хрыстова ў аграгарадку Астрошыцы ў Лагойскім раёне. Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка сказаў, што на свята Уваскрэсення Хрыстова стараецца наведваць маленькія храмы ў вёсках, бо не любіць “пампезнасці”.
Кіраўнік краіны пажадаў добрага здароўя вернікам храма і пачаставаў іх шакаладам “Прэзідэнт”. Царкве падараваў ікону “Уваскрэсенне Гасподняе”, напісаную ў майстэрні Віктара Доўнага паводле старажытнай візантыйскай тэхналогіі.
Настаяцель храма падараваў Лукашэнку Іверскую ікону Найсвяцейшай Багародзіцы, арыгінал якой знаходзіцца ў Іверскім манастыры на гары Афон у Грэцыі.