Аляксандр Казулін больш не будзе галадаць

Палітвязень Аляксандр Казулін, які цяпер знаходзіцца ў Мінску, заявіў, што больш не будзе галадаць у калоніі.
Таксама ён вырашыў з сённяшняга дня адмовіцца ад ультыматумаў уладам. Ён падкрэсліў, што такое рашэнне прыняў за апошнія дні, падчас пахавання жонкі Ірыны.

Паводле словаў Казуліна, ён прыслухаўся да шматлікіх просьбаў людзей, якія падыходзілі да яго, прасілі не аб'яўляць галадоўку і захаваць сваё жыццё. "У мяне абудзілася адказнасць перад беларускімі людзьмі", — сказаў Казулін.

Нагадаем, сёння ён мусіць вярнуцца ў калонію "Віцьба-3" для далейшага адбыцця пакарання, бо сканчаецца яго трохдзённы адпачынак, атрыманы для ўдзелу ў пахаванні жонкі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі