Аляксандр Лукашэнка: Чалавек, які не працуе, — гэта будучы злачынец

Аляксандр Лукашэнка: Чалавек, які не працуе, — гэта будучы злачынец

10 сакавіка Аляксанлр Лукашэнка праводзіць нараду па разглядзе вынікаў дзейнасці праваахоўных органаў ў 2016 годзе і пытанняў аптымізацыі праваахоўнай і судовай сістэм.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што праца праваахоўнікаў па прафілактыцы правапарушэнняў павінна быць практычнай і дзейснай, перадае яго прэс-служба. Адных размоваў для прафілактыкі, на яго думку, недастаткова. 

У сувязі з прафілактыкай злачынстваў Лукашэнка зноў згадаў шумна вядомы дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Ён упэўнены, што гэты дэкрэт якраз і скіраваны на прафілактыку. "Я звяртаў увагу нашага мМіністра ўнутраных спраў перш за ўсё на гэтую праблему. Чаму? Таму што чалавек непрацуючы (вы лепш за мяне гэта ведаеце) — гэта будучы злачынец. Павінны быць дзейсныя рычагі ўздзеяння ў плане прафілактычнай работы па недапушчэнні злачынстваў у будучыні. Гэта не толькі нашы размовы і ўгаворванні", — патлумачыў кіраўнік Беларусі.

Таксама ён звярнуў увагу на негатыўныя факты ў навакольным свеце: тэракты ў Заходняй Еўропе, кібератакі на аб'екты інфраструктуры дзяржаў, плыні мігрантаў, ваенны канфлікт у Украіне. На думку Лукашэнкі, гэтыя фактары не могуць не закранаць інтарэсы Беларусі і не ўлічвацца. 

Пры ўсім тым грамадскую абстаноўку ў Беларусі ён ацаніў як у цэлым стабільную і кантраляваную. За апошнія 10 гадоў злачыннасць знізілася амаль удвая. Расце і раскрывальнасць злачынстваў. 

Паводле інфармацыі БЕЛТА, у нарадзе ўдзельнічаюць больш за дзве з паловай соцень удзельнікаў. У іх ліку вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, прадстаўнікі МУС, Следчага камітэта, МНС, КДБ, Дзяржпагранкамітэта і ДМК, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў пракуратуры, судовай сістэмы, Дэпартамента фінансавых расследований.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі